У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў

Аператары дронаў

Аператары дронаў / t.me/brest38sso/

У 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў. Яго ўдзельнікі адпрацоўвалі пытанні паветранай разведкі і карэкціроўкі артылерыйскіх удараў. Адзначаецца, што "асаблівая ўвага нададзена працы беспілотных лятальных апаратаў ва ўмовах радыёэлектронных перашкод і вопыту іх прымянення ў сучасных узброеных канфліктах".

У верасні падчас наведвання Абуз-Лясноўскага палігона Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў. Іх абяцае рыхтаваць Беларускае добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. І не толькі для войска, але і для ўсіх сілавых структур.

Адначасова ў беларускім войску адпрацоўваюць і збіццё дронаў са стралковай зброі.

У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў
У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў
У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў
У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў
У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў
У Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе праходзіць збор з аператарамі дронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі