АМАП атрымаў дрон, які можа выкарыстоўвацца "для спынення масавых беспарадкаў"

Сілавікі ў Беларусі вывучаюць самыя розныя дроны і іх магчымасці

Сілавікі ў Беларусі вывучаюць самыя розныя дроны і іх магчымасці / t.me/vvmvdrb/

Камандзір АМАП УУС Мінскай вобласці Віктар Марачкоў распавёў у гутарцы з газетай "На страже" пра беспілотнікі, якія атрымала падраздзяленне. Паводле яго слоў, кожная навінка "дазваляе з ювелірнай дакладнасцю выконваць спецыфічныя задачы".

"Зараз стаўку робім у тым ліку на засваенне беспілотнікаў з розным функцыяналам, — кажа падпалкоўнік міліцыі. — У нашым распараджэнні ёсць нават буйнагабарытны дрон, які можа выкарыстоўвацца для спынення масавых беспарадкаў".

Якім чынам дзейнічае згаданы дрон супраць пратэстоўцаў, Марачкоў не ўдакладніў. Але расказаў, што ў месцах збору людзей плануецца задзейнічаюць і БПЛА з гучнагаварыцелямі. А яшчэ АМАП "актыўна працуе і з кампактнымі апаратамі, незаўважнымі на вышыні". З іх дапамогай назіраюць за людзьмі.

АМАП і ўнутраныя войскі рэгулярна трэніруюцца разганяць дэманстрацыі з дапамогай спецсродкаў, розных тэхнічных навінак і нават бронетэхнікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі