Палітзняволеную Ганну Стражэвіч асудзілі на 4 гады калоніі
Ганна Стражэвіч
Палітзняволеную Ганну Стражэвіч асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Суд быў закрыты, таму падрабязнасці абвінавачванняў невядомыя (яе абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці"). Мяркуецца, што жанчыну судзілі ў тым ліку і за салідарнасць з палітвязнямі — пісала ім лісты.
Стражэвіч 59 гадоў. Яе затрымалі амаль год таму і з таго часу яна знаходзіцца за кратамі (жанчыну ўтрымлівалі ў СІЗА ў Жодзіне, пасля перавялі ў СІЗА № 1). Справу з сярэдзіны лістапада разглядаў суд Мінскага раёна (суддзя — Вікторыя Паляшчук). Акрамя зняволення Ганне Стражэвіч прызначылі вялізны штраф — 22 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.