Беларускае войска атрымала чарговую батарэю ЗРК "Тор-М2"

ЗРК "Тор-М2"

ЗРК "Тор-М2" / t.me/modmilby/

Беларускае войска атрымала з Расіі чарговую батарэю зенітна-ракетнага комплексу "Тор-М2" (гэта не першая такая пастаўка). Як паведамляе Мінабароны, у бліжэйшы час іх разлікі распачнуць баявое дзяжурства. ЗРК адпраўляюць на абарону сталіцы.

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч кажа, што пастаўка ЗРК — "значны крок да ўмацавання абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і забеспячэння бяспекі нашага неба".

"Тор-М2" прызначаны для супрацьпаветранай абароны ваенных і дзяржаўных аб'ектаў ад удараў самалётаў, верталётаў, крылатых ракет і іншых кіраваных ракет, кіраваных авіябомбаў і беспілотнікаў. ЗРК, якія ў беларускім войску з'явіліся раней, абараняюць не толькі Мінск, але і стратэгічныя аб'екты ў рэгіёнах (атамную станцыю, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры).

Беларускае войска атрымала чарговую батарэю ЗРК "Тор-М2"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі