Вайскоўцы ўзялі пад ахову Мазырскі НПЗ — Беларускі Гаюн
ЗРК "Тор" у Мінску
Вайскоўцы ўзялі пад ахову Мазырскі НПЗ, піша маніторыгавая група "Беларускі Гаюн". Гаворка ідзе пра падраздзяленне зенітнай ракетнай брыгады.
Батарэя ЗРК "Тор-М2К" у 15-й зенітнай ракетнай брыгадзе была сфармаваная ў студзені 2023 года. Сёлета ў жніўні падраздзяленне прымала ўдзел у вучэннях на расійскім палігоне "Ашулук".
Паводле інфармацыі "Беларускага Гаюна", цяпер часць прыбыла ў Мазырскі раён. Не менш за дзве баявыя машыны ЗРК "Тор-2МК" размешчаны ў наваколлі населенага пункту Гурыны — за 9 км ад Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
У красавіку ў Ельскі раён былі перакінутыя 1146-ы зенітны ракетны полк (в/ч 97106, ЗРК "Тор-М2К") і 147-ы зенітны ракетны полк (в/ч 96869, ЗРК "Аса-АКМ"). Іх задачай было прыкрываць Мазырскі НПЗ.
Ратацыя гэтых падраздзяленняў была зафіксаваная ў траўні. Паводле "Беларускага Гаюна", гэта сведчыць, што пагроза бяспекі для Мазырскага НПЗ прызнаная перманентнай.
Улічваючы, што ў Беларусь перыядычна залятаюць расійскія дроны-камікадзэ, абарона Мазырскага НПЗ сіламі войскаў СПА выглядае вельмі лагічна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.