Лукашэнка даў прытулак польскаму суддзі Шмыту з-за "палітычных матываў"
Томаш Шмыт атрымаў прытулак
Лукашэнка задаволіў заявы аб прыёме ў грамадзянства Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі 257 чалавек, у тым ліку 15 непаўналетніх.
Гэта людзі з Украіны, Расіі, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Туркменістана, Грузіі, Сірыі, Палестыны і іншых.
Акрамя гэтага, Лукашэнка даў прытулак польскаму суддзі Томашу Шмыту, якога па "палітычных матывах" пераследуюць у Польшчы.
Нагадаем, Томаш Шмыт вясной выехаў з Польшчы ў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. Ён рэгулярна выступае з абвінавачваннямі супраць польскіх уладаў і хваліць рэжым Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.