У Маскве заявілі пра спробу ЗША "дэстабілізаваць сітуацыю" ў Беларусі

Міліцыянтам расказваюць пра "трывожную сітуацыю"

Міліцыянтам расказваюць пра "трывожную сітуацыю" / shliah.by

У Маскве заявілі пра спробу ЗША "дэстабілізаваць сітуацыю" ў Беларусі. МЗС РФ адрэагаваў на нядаўнюю рэкамендацыю Дзярждэпа Злучаных Штатаў амерыканскім грамадзянам не ездзіць у РБ і неадкладна пакінуць нашу краіну. Прадстаўніца расійскага знешнепалітычнага ведамства назвала яе "правакацыяй" з мэтай "нагнятання напружанасці" перад прэзідэнцкімі выбарамі, прызначанымі на 26 студзеня 2025-га.

Як вядома, Дзярждэп ЗША спасылаўся на "адвольнае выкананне" ў Беларусі законаў і рызыку затрымання, на далейшае садзейнічанне рэжыма Лукашэнкі вайне Расіі супраць Украіны, а таксама на "падвышаную нестабільнасць і непрадказальнасць абстаноўкі ў рэгіёне". У Маскве ж заяўляюць, што Вашынгтон нібыта збіраецца "ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі" і імкнецца "зрынуць" рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Расія яго лічыць "законнымі ўладамі". Захад жа не прызнае легітымнасці Лукашэнкі.

МЗС РФ сцвярджае, што Захад можа "рэалізаваць якую-небудзь авантуру ў Беларусі" з выкарыстаннем Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі