Пуцін назваў краіну, дзе гатовы весці мірныя перамовы з Украінай

Уладзімір Пуцін і Роберт Фіца

Уладзімір Пуцін і Роберт Фіца / novini.bg

Пляцоўкай для мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай можа быць Славакія. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі 26 снежня.

Ён заявіў, быццам Расія імкнецца да "завяршэння канфлікту" з Украінай. Мірнае ўрэгуляванне, маўляў, было галоўнай тэмай абмеркавання падчас прыезду прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца ў Маскву 22 снежня. Менавіта Фіца і прапанаваў сваю краіну як пляцоўку для перамоваў, заявіў Пуцін.

Ён дадаў, што Расія "не супраць" Славакіі як месца для перамоваў: "Калі да гэтага дойдзе — чаму не. Таму што Славакія займае такую, нейтральную пазіцыю, з нашага пункту погляду. Гэта прымальны для нас варыянт".

У Пуціна спыталіся, ці верыць ён, што вайна ў 2025 годзе скончыцца перамогай Расіію На гэта ён адказаў: "Я ў Бога веру, а Бог з намі".

Роберт Фіца вядомы як адзін з расійскіх лабістаў на Захадзе — нароўні з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі