За жорсткае забойства суседзяў-пенсіянераў мазырчука асудзілі на пажыццёвае

Мазырчук на судзе

Мазырчук на судзе / "Гомельская праўда"

36-гадовага мазырчука асудзілі на пажыццёвае зняволенне ў калоніі асаблівага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у забойстве дваіх пенсіянераў, крадзяжы і падпале, піша "Гомельская праўда".

Мужчына ў лютым пазычыў у суседкі-пенсіянеркі 3000 расійскіх рублёў (каля 30 долараў) і паабяцаў вярнуць іх праз некалькі дзён. Зранку 4 сакавіка ён прыйшоў да суседкі папрасіць адтэрміноўку, бо не меў грошай. Жанчына гэтым абурылася.

Тады госць схапіў металічны шуфлік і некалькі разоў стукнуў ім пенсіянерку, пацэліўшы па галаве і тулаве. Таксама ён біў яе нагамі ды іншымі прадметамі. Агулам нападнік нанес жанчыне не менш за 11 удараў. На яе крыкі з пакоя выйшаў муж, які таксама стаў ахвярай нападу з боку суседа.

Забіўшы пенсіянераў, мужчына абшукаў дом і забраў гаманец, дзе было 6000 расійскіх рублёў, 105 долараў і 10 беларускіх рублёў. Каб замесці сляды злачынства, ён падпаліў рэчы ў трох пакоях дома.

Экспертыза паказала, што жанчына памерла на месцы ад атрыманых траўмаў, а яе муж загінуў ад атручэння чадным газам. Целы бацькоў у абгарэлым доме выявіла іх дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі