Салдат з КНДР вучылі на вайне "лавіць" дроны з дапамогай жывой прынады

Украінскі вайсковец з дронам

Украінскі вайсковец з дронам / facebook.com/GeneralStaff.ua

Салдат з КНДР вучылі на вайне "лавіць" дроны з дапамогай жывой прынады. Гэта вынікае з нататніка забітага ў Курскай вобласці паўночнакарэйскага спецназаўца, які трапіў да ўкраінскіх байцоў. Як пішуць у Telegram Сілы спецаперацый Узброеных сіл Украіны, пакуль невядома, ці гэта аўтэнтычная тактыка салдат з КНДР, ці ёй іх вучылі расіяне.

Тэкст у нататніку пад назвай "Як ліквідаваць дрон" ілюстраваны. "Пры выяўленні дрона трэба стварыць тройку (3 чалавекі), пры гэтым той, хто прываджвае дрон, трымае дыстанцыю 7 метраў, а тыя, хто страляе — 10-12 метраў... — піша спецназавец. — Калі той, хто прываджвае, будзе стаяць, дрон таксама спыніць свой рух. У гэты момант той, хто страляе, ліквідуе (дрон)".

Шматлікія відэа з Курскай вобласці паказваюць, што згаданая інструкцыя не працуе і шмат салдат з КНДР ужо загінулі.

Як вядома, КНДР паслала ў Расію 12 тысяч сваіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на палігонах. Ужо восенню іх падраздзяленні адправілі ў Курскую вобласць, частку якой працягваюць утрымліваць украінскія войскі.

Салдат з КНДР вучылі на вайне "лавіць" дроны з дапамогай жывой прынады
t.me/ukr_sof/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі