Змена стратэгіі: ці дапамагла яна вызваленню палітвязняў — эфір
Валерый Кавалеўскі
Пытанне вызвалення палітвязняў у 2024 годзе чарговым разам актуалізавалася і падзяліла дэмсілы. Адны выступаюць за тое, што трэба спыніць размовы пра ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі, і заклікаюць заходніх палітыкаў да перамоў з Мінскам дзеля вызвалення людзей з-за кратаў, іншыя лічаць, што выключна ўзмацненне ціску можа прымусіць рэжым не толькі вызваліць людзей, але і спыніць рэпрэсіі. Падлівае алею ў агонь гэтай дыскусіі рэжым, невялікімі групамі (у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных) вызваляючы палітвязняў.
Чаму менавіта ў 2024 годзе пытанне вызвалення палітвязняў было пастаўленае так востра і якое дачыненне да гэтага мае выбарчая кампанія 2025 года? Ці гатовыя заходнія палітыкі да змены стратэгіі адносна рэжыму Лукашэнкі і якая роля дэмсіл у магчымым перамоўным працэсе? Ці варта чакаць, што крокі Захаду насустрач Лукашэнку прывядуць да спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.