Міліцыянты стралялі ў 46-гадовага мужчыну, падазраванага ў "экстрэмізме"

Аўтамабіль затрыманага брастаўчаніна

Аўтамабіль затрыманага брастаўчаніна / МУС

У Брэсце са стралянінай затрымлівалі 46-гадовага мужчыну.

Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнікі ГУБАЗіК і байцы атрада спецназу "Шторм" спынілі машыну мясцовага жыхара, якога падазравалі ў "дэструктыўнай дзейнасці". Мужчына нібыта замкнуўся ў машыне і не захацеў выходзіць, а пасля ён паспрабаваў уцячы праз прыватны сектар. Пры гэтым уцякач нібыта наехаў на аднаго з міліцыянтаў.

Ведамства заяўляе, што мужчына пры затрыманні атрымаў "нязначныя траўмы", але яму аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

Таксама ў МУС кажуць, нібыта дома ў мужчыны пры ператрусе знайшлі святлошумавыя гранаты і ёмістасць з рэчывам, падобным да пораху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі