Вайна і прывід міру: падводзім вынікі года з Аляксандрам Фрыдманам — эфір
Аляксандр Фрыдман
2024 год стаў не толькі годам працягу вайны ва Украіне, але і пачаткам шэрагу новых ваенных канфліктаў, якія так ці інакш мелі дачыненне і да нас, нашай краіны і нашага рэгіёна агулам. Размова пра ваенную аперацыю Ізраіля супраць “Хезбалы” і паўстанне ў Сірыі, якое скончылася зрынаннем рэжыму Асада. Але былі яшчэ і выбары ў ЗША, размовы пра неабходнасць пачаць мірныя перамовы па Украіне, заявы пра з’яўленне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі…
Якія падзеі 2024 года можна назваць найбольш значнымі для свету? А для Беларусі і нашага рэгіёна? Ці змянілася стаўленне да Лукашэнкі і яго рэжыму ў свеце і гарантый бяспекі ад каго Мінск хоча? Ці варта чакаць, што 2025 год прынясе палітычную адлігу ў Беларусь і з чым у новы год ідуць дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.