У навагоднюю ноч у Беларусі будзе "тэмпературная анамалія"
На навагоднія святы чакаецца плюсавая тэмпература
У навагоднюю ноч у Беларусі будзе "тэмпературная анамалія". Слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Магчымы дождж, а магчыма і мокры снег. Такі папярэдні прагноз агучылі сіноптыкі. Яны ж папярэджваюць пра моцны парывісты вецер, які захаваецца і ў першы дзень 2025 года (да 20 м/с).
Удзень 1 студзеня ў нашай краіне будзе да 5 градусаў цяпла.
Што да бліжэйшых дзён, то чакаецца да +6 градусаў, магчымыя дажджы і мокры снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.