Страты мазырскага НПЗ могуць скласці 35 мільёнаў долараў

На заводзе праводзілі рамонтныя працы (ілюстрацыйнае фота)

На заводзе праводзілі рамонтныя працы (ілюстрацыйнае фота) / mnpz.by

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе падлічылі страты ад ліпеньскай непагадзі, калі знікала электрычнасць (былі пашкоджаныя лініі электраперадач). Як піша "Флагшток" са спасылкай на інфармаваную крыніцу, яны склалі да 35 мільёнаў долараў. Мяркуецца, што ў гэтую суму акрамя рамонтных работ увайшоў і прастой завода.

"Раней за месяц прыбытак МНПЗ мог складаць 20-30 млн долараў [да 2024-га, калі дзейнасць завода стала стратнай], а цяпер за тыдзень налічылі 35 мільёнаў долараў стратаў", — цытуе словы неназванай крыніцы выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі