Моцны вецер у Беларусі валіў навагоднія ялінкі і разбурыў кароўнік
Паваленая ялінка
16 снежня ў Беларусі фіксуецца моцны вецер парывамі да 26 метраў за секунду.
Як паведамляе прэс-служба МНС, ужо зафіксаваныя 27 выпадкаў падзення дрэваў у Брэсцкай (7), Гродзенскай (17), Мінскай (1) абласцях і Мінску (2). Вецер пашкодзіў дахі 11 жылых дамоў, а ў вёсцы Ваўчкі Слонімскага раёна разбурыў сельскагаспадарчы будынак кароўніка.
У Жабінкаўскім раёне стыхія пакінула без электрычнасці 25 населеных пунктаў.
Таксама вядома пра падзенне чатырох навагодніх ялінак — тры выпадкі ў Гродне і адзін у Заслаўі Мінскай вобласці. Пацярпелых пры здарэннях няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.