Надвор'е на 30 лістапада: жоўты ўзровень небяспекі і галалёдзіца

Жоўты ўзровень небяспекі і галалёдзіца

Жоўты ўзровень небяспекі і галалёдзіца / pixabay.com

У суботу 30 лістапада па ўсходзе Беларусі на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет. З-за гэтага быў аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Надвор'е ў суботу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна і пераважна без ападкаў.

Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..+3°С, максімальная днём 0..+5°С.

Мінск. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман.Тэмпература паветра +1..+3°C. Вецер няўстойлівы, 1-3 м/с.

Брэст. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман. Тэмпература паветра +2..+4°C. Вецер паўночны, 1-3 м/с.

Віцебск. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.Тэмпература паветра 0.. +2°C. Вецер няўстойлівы, 1-3 м/с.

Гомель. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман.Тэмпература паветра 0.. +2 °C. Вецер няўстойлівы, 1-3 м/с.

Гродна. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман. Тэмпература паветра +2..+4°C. Вецер няўстойлівы, 1-3 м/с.

Магілёў. Воблачна, без ападкаў. Раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.Тэмпература паветра 0.. +2°C. Вецер няўстойлівы, 1-3 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі