Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене
Арына Сабаленка і Юлія Пуцінцава
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене. У чацвер у матчы 1/8 фіналу першая ракетка свету абыграла Юлію Пуцінцаву (29-ю ў рэйтынгу WTA) з Казахстана — 7:6(7:2), 6:4. Яны гулялі амаль дзве гадзіны.
Раней у матчы 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка (20) прайграла Марыі Баўзковай (44) з Чэхіі — 4:6, 4:6. Падчас гульні ў Азаранка ўзнікла праблема з каленам — спатрэбілася дапамога.
Наступнай саперніцай Сабаленка будзе якраз Баўзкова. Летась беларуска згуляла ў фінале турніру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.