Новую кіраўніцу "Белсата" крытыкуе генсакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

Аліна Коўшык

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Генсакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Рыкарда Гуцьерас раскрытыкаваў новую кіраўніцу телеканала "Белсат" Аліну Коўшык, заўважыла БАЖ.

У сваім акаўнце на Фэйсбуку ён напісаў: "Трывожным сігналам з’яўляецца тое, што новая кіраўніца тэлеканала "Белсат" беларускі палітык Аліна Коўшык працягвае публічна абвінавачваць журналістаў канала. Ганьба ёй!"

Гэтая рэпліка стала рэакцыяй Гуцьераса на нядаўняе інтэрв’ю Аліны Коўшык "Нашай Ніве". У ім кіраўніца тэлеканала абурылася паводзінамі журналіста Ігара Кулея, які ў жывым эфіры паведаміў пра сваё звальненне. Коўшык абвінаваціла яго ў раздзьмуванні канфлікту і ў парушэнні журналісцкіх стандартаў. Яна мяркуе, што паводзіны Ігара Кулея шкодзяць рэпутацыі тэлеканала. Таксама Коўшык заяўляе, што на канале няма ні канфлікту, ні ціску на журналістаў.

Рыкарда Гуцьерас паведаміў Reform.news, што ЕФЖ падтрымлівае абвінавачанні супраць новага кіраўніцтва "Белсат", "якое публічна абвінавачвае сваіх журналістаў ў неэтычных паводзінах (не прыводзячы пры гэтым доказаў), пасля таго, як дазволіла сабе знявагі на іх адрас перад усёй рэдакцыяй. Такія паводзіны нявартыя кіраўніцы медыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі