Запрацаваў гістарычны партал, зроблены на падаткі беларусаў у эміграцыі

Каманда праекта «Будуй сваё» запусціла новы партал, прысвечаны папулярызацыі беларускай гісторыі

Каманда праекта «Будуй сваё» запусціла новы партал, прысвечаны папулярызацыі беларускай гісторыі / Euroradio

Каманда праекта “Будуй сваё” запусціла новы партал “Гісторыя Беларусі”, прысвечаны папулярызацыі беларускай гісторыі на трох мовах — беларускай, англійскай і польскай. Мэта праекта — зрабіць вывучэнне гісторыі цікавым як для беларусаў, так і для замежнай аўдыторыі.

Сайт быў створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў у Польшчы праз дабрачынныя адлічэнні з падатковых дэкларацый, а таксама пры дапамозе партнёраў FaniMani і Tutaka.

На партале размешчаны аўтарскія артыкулы вядомага беларускага гісторыка, якія ахопліваюць ключавыя перыяды ад Полацкага княства да Другой сусветнай вайны.

Праект атрымаўся высокатэхналагічным.

“З дапамогай інтэрактыўных элементаў, 3D-мадэляў, AI-пошуку і эксклюзіўнага кантэнту гледач можа пагрузіцца ў мінулае і адкрыць невядомыя старонкі гісторыі беларускай нацыі”, — адзначаюць стваральнікі праекта.

Матэрыялы дапоўнены інтэрактыўнымі элементамі, уключаючы 3D-мадэлі архітэктурных аб’ектаў, створаных на аснове гістарычных чарцяжоў. Гэтыя мадэлі можна вывучаць у дапоўненай рэальнасці, што, паводле каманды, асабліва цікава для дзяцей.

Заработал исторический портал, запущенный на налоги белорусов в эмиграции

На сайце працуе AI-асістэнт, які адаптуе інфармацыю пад запыт карыстальніка. “Можна задаць пытанне і пазначыць, для каго патрэбны кантэнт, напрыклад, для дзяцей — і атрымаць адаптаваную, лёгкую для ўспрымання інфармацыю”, — удакладняюць распрацоўшчыкі.

Адным з удзельнікаў праекта стаў Павел Лібер, які адзначыў:

“Гэта партал пра гісторыю Беларусі для замежных гісторыкаў і журналістаў. Задача была падаць асноўныя падзеі ў сціслым выглядзе для англамоўнай аўдыторыі, і атрымалася вельмі добра — мне самому было цікава асвяжыць для сябе гісторыю ў такім фармаце. Наша каманда аб’яднала аўтарскія тэксты, перапрацоўку ілюстрацый, відэа, AI і 3D/AR, каб зрабіць фінальны digital-прадукт”.

Заработал исторический портал, запущенный на налоги белорусов в эмиграции

Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы ініцыятывы “Будуй сваё” і ахвяраванняў беларусаў у Польшчы. Нагадаем, што ў 2023 годзе было сабрана каля 47 тысяч еўра, на якія ў Літве ўжо адкрылі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы — гістарычны партал.

Лібер дадаў:

“Гэты партал стаў важным і цудоўным для нас — беларусаў і беларусак, чыя гісторыя і культура сёння прысвойваюцца Расіяй. Гэта важная база, над якой мы будзем дабудоўваць новыя секцыі — блогі, квізы, дадатковыя артыкулы”.

Ініцыятыва “Будуй сваё” працягне працу ў 2025 годзе: плануецца стварэнне новых адукацыйных і культурных праектаў для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі