Пра газ для Еўропы, “накіды” ад Маска і выбарчыя феерверкі Канапацкай — эфір
Аляксандр Фрыдман
З надыходам 2025 года Беларусь пераняла эстафету старшынства ў ЕАЭС, а Польшча — у ЕС. Апроч таго, завяршыўся ледзь не самы дзіўны аспект расійска-ўкраінскай вайны: да апошняга моманту праз Украіну бесперашкодна паступаў у асобныя краіны Еўрасаюза расійскі газ. Набываючы які, еўрапейцы фактычна спансаравалі расійскую ваенную машыну. “Адышла эпоха” — Украіна не працягнула транзітнае пагадненне з “Газпрамам”, і той спыніў пастаўкі. Спадабалася гэта не ўсім. На гэтым фоне Лукашэнка запрасіў прэм’ера Славакіі Роберта Фіцо да сябе ў госці.
Чаго чакаць ад старшынства Польшчы ў Савеце Еўрапейскага саюза і ці варта нечага чакаць ад старшынства Беларусі ў ЕАЭС? Адкуль прыйдзе замена расійскаму газу і як гэтае спыненне паставак уплывае на настроі еўрапейцаў? Што адметнага было ў навагодніх віншаваннях Ціханоўскай і Лукашэнкі, ці прыслухаюцца ў Мінску да просьбы Пазняка і што стаіць за словамі Зяленскага пра Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.