Пазняк просіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / Еўрарадыё

Зянон Пазняк просіць Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта кіраўнік руху "Вольная Беларусь" сказаў у навагоднім відэазвароце, запісаным у ЗША.

Пазняк нагадаў, што раней звяртаўся да Лукашэнкі з просьбай выпусціць палітычных зняволеных.

"З'яўляецца фактам тое, што палітычныя зняволеныя выпускаюцца, — кажа Пазняк. — Больш ста беларускіх вязняў выпушчаны з турмаў [насамрэч па памілаванні вызвалена больш за 200 палітычных зняволеных]. Гэта вельмі добрыя дзеянні. І сёння, віншуючы ўсіх нас з Новым годам і звяртаючыся да Лукашэнкі, я хачу сказаць наступнае. Першы крок зроблены, павінен быць другі крок — трэба спыніць рэпрэсіі, трэба спыніць кідаць у турмы невінаватых людзей! Спыніцеся, выпусціце іх!.. Гэта мая просьба. Гэта паўплывае на ўсіх. Гэта будзе спрыяць добрым справам".

У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі