Кіраўнікі Адміністрацыі Лукашэнкі, МУС, МНС, СК сабраліся ў Віцебску

"Штаб" у Віцебску

"Штаб" у Віцебску / t.me/vitebsk_region_officially/

16 снежня кіраўнікі Адміністрацыі Лукашэнкі, МУС, МНС, СК сабраліся ў Віцебску. Яны абмяркоўвалі сітуацыю з пажарам у гандлёвым цэнтры, калі пацярпела 20 чалавек. Пасяджэнне названае "штабам па надзвычайнай сітуацыі ў ГЦ "Беларусь". Кіруе ім кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты. Што абмяркоўвалася на нарадзе, невядома. Публічна ж агучана, што "падчас пажару людзі павялі сябе правільна, не было панікі", добра спрацавалі медыкі, а ратавальнікі дзейнічалі гераічна, таму ўдалося пазбегнуць "больш сур'ёзных наступстваў".

Найхутчэй "штаб" выпрацоўвае агульную версію здарэння для Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, ён дагэтуль знаходзіцца ў Амане. Даклад збіраюцца падрыхтаваць да пятніцы.

"Усе вінаватыя, безумоўна, павінны быць устаноўлены, ніхто нікога пакрываць, прыкрываць і адмазваць не будзе, — цытуе словы кіраўніка Адміністрацыі БЕЛТА. — І па лініі ўладальнікаў, арганізатараў гэтага бізнесу, цэнтра, і па лініі ўсіх ведамстваў усе вінаватыя будуць устаноўлены".

Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску здарыўся 13 снежня. Сярод пацярпелых ёсць і ратавальнікі (адзін з іх — у рэанімацыі). Адна пацярпелая знаходзіцца ў цяжкім стане. Пакуль Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле Крымінальнага кодэкса, які адносіцца да парушэння правілаў пажарнай бяспекі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі