Пасля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры на Гомельшчыне пачынаюцца праверкі
У Віцебску пацярпелі 20 чалавек
Пасля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры "Беларусь" на Гомельшчыне пачынаюцца праверкі. Яны закрануць "усе месцы масавага збору людзей". Мэта — пажарная бяспека.
Даручэнне пачаць праверкі даў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Паводле яго слоў, "маніторынг трэба правесці ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці". Забеспячэнне бяспекі на навагодніх святах будзе пад асаблівай увагай.
Магчыма, што падобныя праверкі пройдуць і ў іншых рэгіёнах.
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску здарыўся 13 снежня. Пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку і ратавальнікі. Адна пацярпелая знаходзіцца ў цяжкім стане. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле Крымінальнага кодэкса, які адносіцца да парушэння правілаў пажарнай бяспекі. Але кваліфікацыя можа быць пашырана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.