Каб паставіць ёлку ў двары шматпавярховіка, патрэбнае ўзгадненне
"Самавольна устаноўленыя ёлкі прыбіраюцца"
Каб паставіць навагоднюю ёлку ў двары шматпавярховіка ў Беларусі, патрэбнае ўзгадненне (і, магчыма, не адно). Інакш яе могуць прыбраць. Пра гэта aif.by патлумачыла адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Мінска Крысціна Якута-Марчук.
"Калі ёсць жаданне ўсталяваць ёлку ў двары, варта ўзгадніць падобныя дзеянні з асобамі, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца канкрэтны зямельны ўчастак", — кажа яна. За ўтрыманне тэрыторыі ля дамоў адказваюць таварыства ўласнікаў, жыллёвы кааператыў, ЖЭУ і г. д. Спачатку трэба даведацца, хто адказвае за канкрэтны ўчастак двара, і ўжо ўзгадняць ўсталяванне менавіта з імі.
"Практыка паказвае, што самавольна устаноўленыя ёлкі прыбіраюцца прадстаўнікамі арганізацый, якія адказваюць за стан прыдамавой тэрыторыі", — дадае адвакат. А яны патлумачыць свае дзеянні тым, што "самавольна устаноўленыя ёлкі могуць быць небяспечнымі для асоб, якія знаходзяцца ў двары".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.