У Віцебску праз пажар адмянілі шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак

Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску

Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску / БЕЛТА

У Віцебску праз пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь" улады адмянілі запланаванае на пятніцу шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Яно мусіла скончыцца запальваннем ялінкі на плошчы Перамогі. Але Віцебскі гарвыканкам палічыў гэтае і іншыя святочныя мерапрыемствы, запланаваныя на 13 снежня, недарэчнымі і адмяніў іх.

Пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры ў пятніцу каля 16-й гадзіны. З будынка эвакуявалі больш за 200 чалавек. Некаторых людзей даставалі з вокнаў з дапамогай лесвіц. Вядома пра 15 пацярпелых. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі