У Віцебску на пажары ў гандлёвым цэнтры пацярпелі 15 чалавек

Узгаранне адбылося на першым паверсе

Узгаранне адбылося на першым паверсе / Telegram

13 снежня ў Віцебску гарэў гандлёвы цэнтр "Беларусь", з яго эвакуявалі 215 чалавек. Некаторых з іх ратавальнікі забралі з вокнаў з дапамогай лесвіц. Вядома пра 15 пацярпелых: 9 прывезлі "хуткія", іншыя звярнуліся самастойна. У іх траўмы (парэзы), атручванне чадным газам і апёкі. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане — у рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Пацярпелі і два ратавальнікі. У Віцебск з Мінска Міністэрства аховы здароўя адправіла "спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню" — "для аказання кансультатыўнай і медыцынскай дапамогі".

Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне адбылося на першым паверсе. Сведкі кажуць, што агонь распаўсюджваўся вельмі хутка. Каля 18-й гадзіны пажар лакалізавалі, праводзілася разведка па ўсіх паверхах — ішлі пошукі магчымых пацярпелых і ачагоў узгарання. Ліквідавалі пажар у 20:51.

На месцы працавалі больш за 20 адзінак тэхнікі і каля 90 ратавальнікаў. Плошча пажару склала 2000 квадратных метраў. Яго прычына высвятляецца.

У Віцебску на пажары ў гандлёвым цэнтры пацярпелі 15 чалавек
t.me/mchs112by/
У Віцебску на пажары ў гандлёвым цэнтры пацярпелі 15 чалавек
У Віцебску на пажары ў гандлёвым цэнтры пацярпелі 15 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі