Прадпрымальнікам, якія працавалі ў віцебскім ГЦ, абяцаюць кампенсацыю шкоды

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры / прэс-служба МНС

На месцы віцебскага гандлёвага цэнтра "Беларусь", дзе адбыўся пажар, пабудуюць іншы аб'ект — "больш адпаведны цэнтральнай частцы горада". Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой, перадае дзяржвыданне "СБ. Беларусь сегодня".

Паводле яго, уласнік будынка дапусціў шматлікія парушэнні, але мае на сваім балансе аб'екты ў іншых частках горада. Таму прадпрымальнікам, якія працавалі ў гэтым ГЦ, дадуць магчымасць працаваць на іншых аб'ектах па супер-ільготных тарыфах. Акрамя таго, ім абяцаюць кампенсаваць шкоду. З сумай пакуль вызначаюцца на ўзроўні гарвыканкама.

Пажар у віцебскім ГЦ здарыўся 13 снежня. Падчас інцыдэнту пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі МНС. Адна пацярпелая — у цяжкім стане, адзін з ратавальнікаў — у рэанімацыі.

Сілавікі паведамілі пра затрыманых за парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Колькасць затрыманых не ўдакладняецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі