Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, аказаўся заможным жыхаром Брэста

Сяргей Асійчук у Беларусі і за мяжой

Сяргей Асійчук у Беларусі і за мяжой / bgmedia.site

П'яны беларус, які нядаўна зладзіў дэбош у Тайландзе, аказаўся заможным жыхаром Брэста. Сяргей Асійчук — топ-менеджар кампаніі "ЕўраЭкспарт", капітан і гуляючы трэнер аматарскай футбольнай каманды з такой жа назвай. А таксама майстар спорту па армрэстлінгу і кандыдат у майстры па паўэрліфтынгу.

"Гэта мужык з Брэста, у яго грошай *бам, — распавядае @BGazeta крыніца, знаёмая з Асійчуком. — Ён набыў базу "Фармат", і туды нават клубы вышэйшай лігі прыязджалі на перадсезонку, на міжсезонку. Там база адпачынку, некалькі палёў больш-менш нармальных. У яго BMW X7, адна з апошніх мадэляў".

Здарэнне адбылося ў гасцініцы на турыстычным востраве Пхукет. Паліцыю выклікалі, каб супакоіць 39-гадовага мужчыну, які скандаліў. Аднак ён аказаў супраціўленне. На адпачынку з Сяргеем Асійчуком была яго сям'я — жонка і трое непаўнагадовых дзяцей. Яны вылецелі з Тайланда без яго. Бізнесовец застаўся на Пхукеце — у найбліжэйшы час яго будуць судзіць. Яму пагражае штраф да 5 тысяч долараў і/ці турэмнае зняволенне тэрмінам ад двух гадоў да пажыццёвага (у залежнасці ад цяжкасці траўм, нанесеных супрацоўнікам паліцыі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі