У Бабруйску на грузавым цягніку загінуў электраманцёр

На месцы здарэння

На месцы здарэння / t.me/skgovby/

У Бабруйску на грузавым цягніку загінуў электраманцёр. "Дзеля бравады" ён узяўся за кантактны провад, які знаходзіўся пад высокай напругай. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі "Бярэзіна" ўдзень 15 снежня. 24-гадовы электраманцёр з Салігорска, які быў у камандзіроўцы ў Бабруйску, з калегам спрабавалі скараціць шлях да месца пражывання. Адзін з іх пералез паміж грузавымі вагонамі, а іншы — залез на адзін з іх.

Абодва мужчыны былі ў стане алкагольнага ап'янення.

У Бабруйску на грузавым цягніку загінуў электраманцёр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі