У Мінску лічаць, што за мяжой жыве каля 3,5 млн беларусаў
У Мінску спрабуюць падлічыць, колькі беларусаў жыве за мяжой
У Мінску лічаць, што за мяжой жыве каля 3,5 млн беларусаў (МЗС РБ у 2020-м паведамляла, што па даных ААН за мяжой жыве 1,4 млн беларусаў). І гэта ў асноўным нашчадкі тых нашых землякоў, якія выехалі на чужыну ў XVIII-XIX стагоддзях. Пра гэта паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа. Ён удзельнічае ў пасяджэнні "кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа".
Праўнукі тых эмігрантаў "захоўваюць нацыянальную прыналежнасць і ганарацца тым, што яны беларусы". "І часам нават, можа, больш, чым мы з вамі, — цытуе словы дэпутата БЕЛТА. — І родную мову ведаюць часта лепш, чым вы з вамі".
Гаўрыловіч кажа, што на сённяшні дзень існуе 220 грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа. Відаць, пры гэтым не ўлічаны шматлікія арганізацыі беларускіх палітуцекачоў. Як вядома, пасля 2020-га года, ратуючыся ад рэпрэсій, з Беларусі з'ехалі сотні тысяч беларусаў. Аднак пра рэпрэсіі (у тым ліку і ў часы панавання ў Беларусі царскай Расіі) дэпутат змаўчаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.