Беларускія карыстальнікі скардзяцца на праблемы з Viber

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія карыстальнікі скардзяцца на праблемы з доступам да месенджара Viber. Днямі яго забаранілі ў Расіі.

Чытачы Devby расказалі, што ў месенджары стала немагчыма адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Гэтая праблема вырашаецца толькі пры ўключаным VPN. Іншыя СМІ таксама пішуць, што ў беларускіх карыстальнікаў пачаліся праблемы з працай сэрвісаў Viber.

Найбольш скардзяцца на працу месенджара абаненты ByFly, але адзінкавыя скаргі на нізкую якасць сувязі ёсць і ад абанентаў A1.

У тэхпадтрымцы ByFly аб праблеме ведаюць. Аднак спецыялісты кажуць, што з боку аператара ніякіх збояў няма. Яны рэкамендуюць звярнуцца ў падтрымку карыстальнікаў Viber.

Скаргі на працу месенджара з'явіліся пасля таго, як яго заблакавалі ў Расіі. Расійскія ўлады заявілі, што гэта робіцца, каб прадухіліць "выкарыстанне месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі