У Расіі заблакавалі доступ да Viber

Чарговыя абмежаванні ў РФ (ілюстрацыйнае фота)

Чарговыя абмежаванні ў РФ (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Расіі абмежавалі доступ да Viber. Раскамнагляд знайшоў "парушэнні патрабаванняў расійскага заканадаўства" і "супрацьпраўную інфармацыю". Гаворка ідзе пра пагрозу выкарыстання месенджара "ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў".

А паводле звестак ТАСС, пракуратура выявіла факты выкарыстання Viber "для дэстабілізацыі палітычнага становішча ў РФ".

Viber трэці па папулярнасці месенджар у РФ (наперадзе — WhatsApp і Telegram). Штомесяц ім карыстаецца 26% насельніцтва, штодня — каля 14%. У Беларусі сёлета апублікавалі вынікі апытання, паводле якога сярод месенджараў 70,4% апытаных выкарыстоўваюць якраз Viber.

Уладальнікам месенджара з'яўляецца міжнародная кампанія Viber Media з галоўным офісам у Люксембургу, з офісамі распрацоўкі ў Беларусі і Ізраілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі