Сацыёлагі сцвярджаюць, што сацсеткамі не карыстаюцца 22% беларусаў
Наколькі шчырымі былі ў сваіх адказах апытаныя людзі, невядома
У Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі сцвярджаюць, што сацсеткамі не карыстаюцца 22% беларусаў. А найбольш папулярным у нашай краіне з'яўляецца Instagram. Ім карыстаюцца 33% апытаных. Дарэчы, апытвалі людзей па тэлефоне. Сцвярджаецца, што аўтары даследавання пагаварылі з 900 рэспандэнтамі ўсіх ўроставых груп. Наколькі шчырымі былі ў сваіх адказах гэтыя людзі ва ўмовах рэпрэсій і пошуку "экстрэмізму", невядома.
Дзяржаўныя сацыёлагі сцвярджаюць, што на другім месцы па папулярнасці з 25,1% ідзе YouTube. 24,8% апытаных карыстаюцца “Аднакласнікамі”, 22,2% — “Укантакце”, 14,5% — TikTok, 6,2% — Facebook, 0,7% — Twitter (Х).
Што датычыць месенджараў, то 70,4% апытаных выкарыстоўваюць Viber, 33,5% — Telegram, 27,7% — WhatsApp, 4,8% — Skype, 1,1% — Facebook Messenger. Не карыстаюцца месенджарамі 12,4%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.