Фальшывы сайт КДБ з'явіўся ў інтэрнэце

Камітэт дзяржбяспекі

Камітэт дзяржбяспекі

У інтэрнэце з'явіўся фальшывы сайт КДБ, паведамляюць праўладныя тг-каналы.

Сайт мае даменнае імя kgb-by.org, ён пачаў працу 12 снежня. Дызайн скапіяваны са старога сапраўднага сайта КДБ, але ўсе спасылкі з галоўнай старонкі вядуць у нікуды.

Паведамляецца, што адзіная мэта стваральнікаў сайта — збіраць звесткі людзей. "Праз некалькі секундаў пасля загрузкі галоўнай старонкі з'яўляецца акно, дзе прапануецца напісаць паведамленне, указаўшы свае асабістыя звесткі і прымацаваць фота і/ці экраны дакументаў "для пацверджання асобы", — гаворыцца ў паведамленні.

Карыстальнікам таксама прапануюць пісаць на фэйкавую электронную пошту і ў фэйкавы чат-бот "КДБ" — "таксама для збору асабістых звестак людзей".

Махляры скарысталіся тым, што афіцыйны сайт КДБ цяпер не працуе. Пасля хакерскага ўзлому ён некалькі месяцаў знаходзіцца ў распрацоўцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі