Мінлясгас назваў цэны на жывыя елкі і адрасы кірмашоў у Мінску
Дрэва да метра будзе каштаваць у Мінскім лясгасе 20 рублёў 70 капеек
14 снежня ў Мінску пачне працу елкавы кірмаш па адрасе вуліца Баграціёна, 70, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.
Дрэва да метра будзе каштаваць 20 рублёў 70 капеек, ад метра да двух — 29 рублёў, ад двух да трох — 36 рублёў 20 капеек. Цэны на дрэвы ў кадках пачынаюцца ад 38 рублёў 20 капеек.
Кірмаш адкрыецца а 10:00 і будзе працаваць штодня да 20:00. Апошні дзень продажу — 31 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.