Google адключае манетызацыю відэа для карыстальнікаў з Беларусі
Карыстальнікі прывыклі да "зручнасці і стабільнасці" (ілюстрацыйнае фота)
Google адключае манетызацыю відэа для карыстальнікаў з Беларусі. Карыстальнікаў Менеджара рэкламы, AdSense і AdMod папярэдзілі пра поўнае адключэнне акаўнтаў, якое адбудзецца 13 снежня, піша тг-канал "МотолькоПомоги".
Менавіта праз AdSense ўладальнікі YouTube-каналаў маглі манетызаваць свой кантэнт, атрымліваць выплаты. Карыстальнікі кажуць, што AdSense "доўгі час заставаўся важным інструментам для манетызацыі сайтаў, і многія прывыклі да яго зручнасці і стабільнасці". Аднак даход за снежань усё ж будзе выплачаны — да 21-26 студзеня 2025 года.
Ужо з пачатку снежня карыстальнікі ў Беларусі не могуць зарэгістравацца ў AdSense і AdMob (паказвае рэкламу ў мабільных праграмах) — назва нашай краіны проста знікла са спісу рэгістрацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.