Удалося вылічыць супрацоўнікаў КДБ, адказных за стварэнне спісу "тэрарыстаў"

Аўтазак каля будынка КДБ у Мінску

Аўтазак каля будынка КДБ у Мінску / Euroradio

Удалося вылічыць супрацоўнікаў КДБ Беларусі, адказных за стварэнне спісу "тэрарыстаў" (у яго ўносяць і палітвязняў, і палітуцекачоў). У метазвестках файла, які апублікаваў тг-канал дзяржбяспекі, згадваюцца Аляксей Праватораў і Аляксандр Антановіч, піша "Наша ніва".

Чалавек, які стварыў спіс "тэрарыстаў", пазначаны як Аляксей Праватораў. Па даных праекта Digital intelligence team, яму 40 гадоў. Праватораў нарадзіўся ў Мінску, жыве ў вёсцы Копішча ў Мінскім раёне. Да КДБ ён доўгі час працаваў у галіне адукацыі (у тым ліку ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце). З 2012-га — ва Упраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Аляксандр Антановіч — чалавек, які пазначаны як аўтар апошняга змянення спісу "тэрарыстаў". Па даных Digital intelligence team, яму 51 год. Гэта ўраджэнец Мінска, які доўгі час жыў ва Украіне. Беларускае грамадзянства атрымаў у 1997-м. Мае службовы і дыпламатычны пашпарты. Антановіч служыў у элітным падраздзяленні КДБ, ва ўпраўленні ваеннай контрразведкі КДБ. Не пазней за 2016 год перайшоў на працу ў цэнтральны апарат дзяржбяспекі. Аляксандр Антановіч па дыпламатычным пашпарце наведваў Германію, Францыю, Украіну, Польшчу, Аўстрыю, Літву, Латвію. У 2010-2011 гадах ездзіў па службовых справах у Ліван.

Гэта не першы пракол КДБ РБ. "Кібер-партызаны" ўзламалі сайт дзяржбяспекі і вясной 2024-га злілі ў сетку каля 40 тысяч зваротаў, напісаных на адрас ведамства з 2014 па 2023 год.

Удалося вылічыць супрацоўнікаў КДБ, адказных за стварэнне спісу "тэрарыстаў"
Аляксей Праватораў
Удалося вылічыць супрацоўнікаў КДБ, адказных за стварэнне спісу "тэрарыстаў"
Аляксандр Антановіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі