Чарговага "японскага шпіёна" затрымалі на чыгунцы ў Гомельскай вобласці

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На станцыі Калінкавічы ў Гомельскай вобласці 1 снежня машыніст цеплавоза заўважыў мужчыну, які здымаў на відэа пуцеправод.

Ён перадаў інфармацыю работнікам ваенізаванай аховы, і тыя разам з міліцыяй затрымалі яго. Выявілася, што гэта грамадзянін Японіі. Затрыманага японца перадалі супрацоўнікам КДБ.

"На момант публікацыі імя і прозвішча дадзенага грамадзяніна, як і далейшы яго лёс, высветліць нам не ўдалося", — паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Раней у Беларусі ўжо затрымалі грамадзяніна Японіі, які працаваў у Гомельскім дзяржуніверсітэце і рабіў шмат здымкаў у Беларусі. Масатосі Наканісі абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі