У беларускай сталіцы плануюць пабудаваць першы аўтамабільны тунэль

Аўтамабільны тунэль (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Мінску плануюць пабудаваць першы аўтамабільны тунэль. Ён можа з'явіцца ў раёне Арлоўскай і Новавіленскай вуліц. Гэта прадугледжвае рэканструкцыя раёна будучай станцыі метро "Старавіленская" (ужо пачалося грамадскае абмеркаванне праекта), піша тг-канал "Минск и минчанин".
Згаданы аўтамабільны тунэль прадугледжваўся і генпланам сталіцы. Аднак канчатковага рашэння няма. Праект яшчэ будзе "эканамічна пралічвацца" спецыялістамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.