У Беларусі будуць змены ў здачы экзаменаў на правы кіроўцы

Калі змены пачнуць дзейнічаць, пакуль невядома

Калі змены пачнуць дзейнічаць, пакуль невядома / sb.by

У Беларусі будуць змены ў здачы экзаменаў на правы кіроўцы. Пра іх у TikTok расказаў кіраўнік адной з аўташкол. Паводле яго слоў, рыхтуюцца змены ў 67-ю інструкцыю па прыёму экзаменаў МУС. Цяпер дакумент на ўзгадненні ў Мінюсце. Пра гэта гаварылі ў сераду на нарадзе з удзелам усяго кіраўніцтва ДАІ, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, прадстаўнікоў шэрагу аўташкол. Між іншым, абмяркоўвалася якасць падрыхтоўкі, вялікія чэргі, кепскія вынікі здачы экзаменаў (з першай спробы іх здаюць не больш за 30% курсантаў). Кубракоў загадаў "навесці парадак".

Якія змены? На "пляцоўцы" будуць здавацца не 2 элементы, а 4: гараж, дыяганальная паркоўка, эстакада і разварот у замкнёнай прасторы. У "горадзе" дадалі разварот па-за скрыжаваннем (элемент, які ўжо прысутнічаў), але з удакладненнем — з аднаразовым уключэннем задняй перадачы. На катэгорыі "С" і "D", на грузавік і аўтобус, здаваць "пляцоўку" не трэба будзе, а толькі ваджэнне па горадзе. На катэгорыі "BE", "CE", "DE" трэба будзе здаваць толькі "пляцоўку", але дадаецца элемент — "счэпка/расчэпка транспартнага сродку" з абмежаваным часам — 5 хвілін.

Калі змены пачнуць дзейнічаць, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі