У Беларусі на 16 капеек падаражэе аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў Мінску

Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio

У Беларусі 15 сакавіка падаражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта ў сераду паведамляе "Белтафтахім". Падаражанне складзе 2 капейкі.

З суботы кошты будуць наступныя:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,36 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,46 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,68 рубля;
  • ДП — 2,46 рубля.

"Белнафтахім" спасылаецца на "ўсебаковую ацэнку эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах" і паведамляе пра "рашэнне аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва". Павышаць цэны на паліва будуць па 2 капейкі ў тыдзень. Такім чынам падаражанне працягнецца амаль усю вясну.

Папярэдні раз цэны змяняліся ў ліпені мінулага года. Тады павышэнне цаны склала 1 капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі