МАРГ пагражае заблакаваць сайт электронных дзённікаў за рэкламу піва

Піва, ілюстрацыйнае фота

Піва, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На платформе электронных сэрвісаў для сістэмы адукацыі (дзе ёсць і сэрвіс электронных дзённікаў) schools.by карыстальніца ў верасні заўважыла рэкламу піва. Яна паскардзілася ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), піша "Зеркало".

У ведамстве зварот разгледзелі і нагадалі, што schools.by "прызначаная і выкарыстоўваецца не толькі дарослымі, але і непаўналетнімі навучэнцамі ўстаноў адукацыі". Таму рэклама піва на сайце прызнаная неэтычнай.

МАРГ заклікаў адміністрацыю сайта выконваць заканадаўства аб рэкламе. У іншым разе чыноўнікі прыгразілі накіраваць у Мінінфарм матэрыялы для блакавання сайта. Таксама ў ведамстве прыгадалі, што "ў лістападзе 2022 года на платформе таксама размяшчалася неналежная рэклама".

Дарэчы, у тг-канале прапагандысткі Вольгі Бондаравай ёсць адказ і з Міністэрства адукацыі. У ім падкрэсліваецца, што інфармацыя пра піва з'явілася ў рэкламным банеры расійскай кампаніі "Яндэкс". Гэта кантэстная рэклама, якая падбіраецца па пошыкавых запытах карыстальніка. То бок, яна адлюстроўвае тое, што карыстальнік раней шукаў у інтэрнэце.

Тым не менш МАРГ накіраваў зварот у ТАА "Яндэкс рэклама" і Саюз "Гільдыя півавараў", каб рэклама піва зноў выпадкова не з'явілася на сайце schools.by у рэкламным блоку "Яндэкса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі