Міністр адукацыі Беларусі зацвердзіў правілы бацькоў і навучэнцаў
Сход у школе
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, як і анансаваў, зацвердзіў "правілы бацькоў" і "правілы навучэнцаў". Дагэтуль былі прынятыя толькі "правілы педагагічных работнікаў". Аднак дакумент ад чэрвеня 2022-га абнавілі.
Бацькі найперш "абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу".
У Міністэрстве адукацыі кажуць, што працягваюць працу "па павышэнні статусу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і забеспячэнні адзіных падыходаў да іх узаемадзеяння, павазе гонару і годнасці, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа". Зацверджаныя правілы "павінны стаць асновай дзейнасці ўстановы адукацыі", мяркуюць чыноўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.