Вяскоўцы папрасілі дапамогі — няма на чым пераправіцца праз Вілію
Вілія каля Данюшава
У Смаргонскім раёне жыхары вёсак Новая Рудня, Маркоўцы і іншых папрасілі дапамогі — няма на чым пераправіцца праз Вілію. Раней там дзейнічаў мост, пасля — паром, а апошнім часам выкарыстоўвалі лодку (яе людзі купілі на свае грошы), але яна ўжо няспраўная.
На іншы бераг ракі вяскоўцы перапраўляліся, каб трапіць у касцёл у Данюшаве. Там жа знаходзяцца могілкі, на якіх пахаваныя сваякі жыхароў згаданых вёсак. Наўпрост праз раку шлях складае каля трох кіламетраў. Цяпер жа даводзіцца ездзіць праз Смаргонь, а гэта ўжо больш за 20 км. Ды і не ва ўсіх ёсць асабісты аўтатранспарт, піша раённая газета.
Пра гэтую праблему расказалі члену Савета Рэспублікі Андрэю Янушцы, які прымаў грамадзян у Смаргоні. Жанчыне, якая да яго прыходзіла, паабяцалі даць пісьмовы адказ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.