Стала вядома, як у Мінску будзе працаваць метро ў навагоднюю ноч

Цягнік метрапалітэна

Цягнік метрапалітэна / t.me/minskoemetro

Мінскі метрапалітэн змяніў графік руху цягнікоў на навагоднія і калядныя святы.

31 снежня 2024 года цягнікі будуць хадзіць паводле графіку пятніцы. А 1, 2, 4-7 студзеня 2025 года Мінскі метрапалітэн будзе працаваць па графіку выхадных дзён.

У навагоднюю ноч метро пасажыры змогуць зайсці ў метро да 4:00. Уваход на станцыі "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" (выхад да праспекта Незалежнасці) будзе зачынены ў 4:15.

Ад 00:00 да 4:00 цягнікі на 1-й і 2-й лініях метро будуць хадзіць з інтэрвалам 6 хвілін, на 3-й лініі інтэрвал складзе 8 хвілін.

1 студзеня метро пачне працу, як звычайна, у 5:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі