Навукоўцы: "разумныя" гадзінні павышаюць актыўнасць
Хочаце быць актыўнее? Магчыма, дапамогуць фітнес-трэкеры
Яшчэ адзін доказ на карысць выкарыстання "разумных" бранзалетаў ці гадзіннікаў. Даследаванні паказваюць, што выкарыстанне такіх прылад павышае сярэднюю актыўнасць.
Па выніках вялікага аналізу даных 164 тысяч чалавек навукоўцы прыйшлі да высновы, што "трэкеры актыўнасці паляпшаюць фізічную актыўнасць, склад цела і фізічную форму, што эквівалентнае прыкладна 1800 дадатковым крокам у дзень, 40 хвілінам хадзьбы ў дзень і зніжэнню вагі прыкладна на 1 кг". Гэта звесткі пра дарослых".
Ёсць і даследаванне на дзецях і падлетках — там навукоўцы выявілі такіх самы эфект, асабліва сярод тых дзяцей, якія не вельмі актыўныя. Гэта працуе праз павышэнне матывацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.