NASA апублікавала здымкі "касмічнай ёлкі" і "гіганцкага святочнага вянка"

"Гіганцкі святочны вянок" у космасе

"Гіганцкі святочны вянок" у космасе / x.com/NASA/

NASA апублікавала здымак "касмічнай ёлкі", якая знаходзіцца ў 2,5 тысячы светлавых гадоў ад Зямлі. На ім — скопішча маладых зорак ўзростам ад 1 да 5 мільёнаў гадоў (узрост Сонца — каля 5 млрд гадоў).

Для таго, каб атрымаць выяву "касмічнай ёлкі", выявы абсерваторыі NASA ў Алабаме былі аб'яднаны з аптычнымі данымі, атрыманымі з тэлескопа астрафатографа ў Арызоне. У выніку атрымалася "нешта асаблівае".

Іншае скопішча зорак на ўскраіне малога Магеланава Воблака, якое з'яўляецца адной з бліжэйшых галактык да Млечнага Шляху (прыкладна 200 тысяч светлавых гадоў ад нашай планеты) нагадвае цёмны колцападобны контур "гіганцкага святочнага вянка".

NASA апублікавала здымкі "касмічнай ёлкі" і "гіганцкага святочнага вянка"
"Касмічная ёлка" / x.com/NASA/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі