Адбылася спроба масавага ўзлому беларускіх сайтаў — hoster.by

Сайт, ілюстрацыйнае фота

Сайт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Спробу масавага ўзлому сайтаў зафіксаваў беларускі правайдар hoster.by.

Як паведамляецца на сайце кампаніі, за 12 хвілінаў былі атакаваныя больш за 100 сайтаў. Усе яны дзейнічалі на самым папулярным у свеце рухавіку WordPress і вядомай платформе для электроннай камерцыі OpenCart.

"Праблема ліквідаваная для кліентаў hoster.by", — заяўляюць у кампаніі.

Паведамляецца, што сістэма бяспекі заблакавала падазроныя запыты на два сайты, распрацаваныя на OpenCart. Вывучыўшы сітуацыю, аналітыкі выявілі, што да адміністрацыйных панэляў гэтых рэсурсаў быў атрыманы несанкцыянаваны доступ. Далейшае вывучэнне сітуацыі паказала яшчэ больш за сотню пацярпелых кліентаў.

Прычынай уразлівасці сайтаў называюць слабыя лагін і пароль.

"Кожны раз уваход у CMS адбываўся пад уліковымі данымі карыстальнікаў. І ў кожным выпадку гэта былі слабыя лагіны і паролі накшталт admin:admin або test:test123", — кажуць у кампаніі-правайдары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі