19 снежня 2010 — легендарная Плошча ў архіўных фотаздымках
Плошча — 2010
19 снежня 2010 года ў Мінску прайшла вялікая акцыя пратэсту, якая ўвайшла ў гісторыю як "Плошча — 2010". Беларусы выйшлі на акцыю праз вынікі прэзідэнцкіх выбараў, на якіх зафіксавалі мноства фальсіфікацый на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
Пратэстоўцы прайшлі ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці. Акцыя была мірнай, аднак пасля правакацый міліцыя пачала сілавы разгон. Многія пацярпелі або былі затрыманыя.
Як праходзіла Плошча ў 2010 годзе — глядзіце архіўныя фотаздымкі.
Яшчэ да абвяшчэння вынікаў выбараў адбыўся напад на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і яго каманду. Збітага Някляева павезлі ў шпіталь, адкуль яго пасля забралі ў СІЗА КДБ. Агулам затрымалі 7 кандыдатаў у прэзідэнты. Паводле справы аб "масавых беспарадках", то-бок аб пратэстах 19 снежня 2010, асудзілі паўсотні чалавек. Апошнія з палітвязняў выйшлі на волю ў канцы лета 2015-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.